Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да 85-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Пташнікава

Дата: 8 октября 2017 в 15:37
510 просмотров

Іван Мікалаевіч Пташнікаў нарадзіўся 7 кастрычніка 1932 года ў вёсцы Задроздзе Плешчаніцкага (цяпер Лагойскага) раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Да вайны скончыў 3 класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны – Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951).

Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У 1957 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ імя У. I. Леніна. Працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры Белдзяржвыдавецтва (1957–1958), рэдактарам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958–1962), з 1962 года па 1995 год – рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1959 года.

Друкавацца пачаў з 1952 года (верш «На полі родным»). Першы яго празаічны твор – аповесць «Чачык» (1957); першая кніга апавяданняў і аповесцяў – «Зерне падае не на камень» (1959). Яны, а таксама раман «Чакай у далёкіх Грынях» (1960) вызначылі пачатак творчага шляху Iвана Пташнікава-празаіка, прыхільнасць яго да вясковай тэматыкі, веданне паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін.

У яго апавяданнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка»), аповесці «Лонва» ўпершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў лёсах людзей.

Тэма вайны займае ў творчасці пісьменніка асаблівае месца. Трагедыі спаленых разам з людзьмі вёсак, такіх як Дальва (аповесць «Тартак», 1968), гераічная барацьба партызан і жыхароў акупіраванай Беларусі супраць гітлераўскага нашэсця (аповесць «Найдорф», 1976), антываенны пафас многіх апавяданняў сведчаць пра тое, што вайна пакінула ў душы пісьменніка балючы незагоены след.

Раманы «Мсціжы» (1972) і «Алімпіяда» (1984) – яркія творы беларускай «вясковай» прозы 1960–80-х гадоў. У 1990–1992 гады выйшаў збор твораў у 4-х тамах.

Многія творы пісьменніка перакладзены на замежныя мовы. Па аповесці «Тартак» на беларускім тэлебачанні ў 1974 годзе пастаўлены аднайменны тэлефільм (сцэнарый аўтара), а ў 1989 годзе па рамане «Алімпіяда» – аднайменны тэлеспектакль.

Іван Пташнікаў – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1978) за аповесць «Найдорф». Заслужаны работнік культуры Беларусі (1983).

Памёр Іван Пташніукаў 28 ліпеня 2016 года. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

НІА
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.