Галоўная задача – папярэдзіць бяду!
У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой радзімы» работнікі Калінкавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях актыўна праводзяць прафілактычную работу з сельскімі жыхарамі з выкарыстаннем розных форм і метадаў работы.
Адрасная паштовая рассылка прафілактычнай інфармацыі і наглядна-выяўленчай прадукцыі – адна з форм работы. Пенсіянеры атрымліваюць карысныя тэматычныя памяткі і пасылкі бяспекі.
Прафілактычная работа праводзіцца і па маршрутах руху гандлёвых аўтамагазінаў. Падчас працы гандлёвай кропкі, работнікі МНС праводзяць прафілактычную працу з насельніцтвам, расказваюць пра прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх і спосабах іх прафілактыкі, нагадваюць пра неабходнасць абсталявання домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і правілы яго эксплуатацыі. Для замацавання пачутага, кожнаму ўручаецца наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС. Рухаючыся па маршруце аўтамагазіна, гэтыя ж брашуры ратавальнікі размяшчалі ў паштовыя скрыні тым мясцовым жыхарам, з кім не ўдалося пагутарыць асабіста.