Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Калинковичи. Молодежное движение

Дата: 12 октября 2018 в 21:41
204 просмотра

Адбылася сустрэча намесніка начальніка Калінкавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Уладзіміравіча Сялюціна з работнікамі Калінкавіцкага раённага вузла электрасувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам» у
рамках республіканскай акцыі “Моладзь за бяспеку”.

Андрэй Уладзіміравіч азнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай у раёне, агучыў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх, падрабязна разабраў прычыны і ўмовы, якія спрыяюць гібелі людзей на пажарах. Не засталіся без увагі пытаннінедапушчальнасці курэння ў ложку ў стане алкагольнага  ап'янення, папярэджання пажараў, звязаных з парушэннем правіл эксплуатацыі газавага абсталявання і электрабытавых прыбораў, пячнога ацяплення, а таксама неабходнасці набыцця і ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і падтрымання іх у спраўным стане.

Асаблівую ўвагу Андрэй Уладзіміравіч звярнуў на праблему дзіцячага траўматызму і пакіданню дзяцей без нагляду. Многія бацькі за паўсядзённымі клопатамі надаюць выхаванню свайго дзіцяці недастаткова часу і сіл. І таму навучыць дзяцей пазбягаць небяспекі і  разумець, што можна рабіць, а што нельга – наша агульная задача.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.