Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Практычныя заняткі

Дата: 15 августа 2018 в 10:30
242 просмотра

Жнівень у гэтым годзе шчыры на спякоту, таму, негледзячы на народныя прыкметы, людзі, вылучыў вольную хвілінку, імкнуцца да вады. Асабліва шмат тут дзяцей, якія спрабуюць атрымаць асалоду ад апошніх дзён лета.

Але варта адмеціцць, што большасць з іх знаходзяцца тут адны, без дарослых. С пачатку купальнага сезону праз  газеты, па радыё і тэлебачанні  да грамадзян даводзіцца інфырмацыя аб правілах паводзін на вадзе, аказання першай дапамогі.  Але, як кажуць – лепш адзін раз пабачыць, чым дзесяць разоў пачуць.  Узброіўшысь гэтым выказвыннем, супрацоўнікі  районнага адзелу па надзвычайных сітуаціях, сумесна з таварыствам выратавання людзей  на водах і актывістамі  беларускага рэспубліканскага  аб’яднання моладзі у рамках акцый “Канікулы без дыма і агню” і “Летні патруль” правялі прафілактычныя  мерапрыемства  на беразі гарадскога возера. Далучыліся да мерапрыемстваў і выхавальнікі прышкольнага лагера сярэняй школы №4. Пасля экскурсіі і тэорыі па выратаванню тапельца,  выратавальнікі  выратавальнага паста прерайшлі да практыкі.  Прысутнічаючым былі прадэманстраваны асноўныя прыёмы выратавання чалавека у вадзе і рэанімацыйныя дзеянні пасля таго, як яго без прытомнасці  дасталі на бераг. Пры гэтым,  выратавальнікі падрабязна тлумачылі што і як патрыбна рабіць.  Потым, усе жадаючыя  атрымалі магчымасць  паспрабаваць сябе ў выратаванні   чалавека, кінуўшы яму выратальны круг ці зрабіўшы спецыяльнаму манекену сардэчна-легачную рэанімацыю.  Канешне, большасці з прысутнічаючых гэтыя веды могуць ніколі не спатрэбіцца, але ж  ва усялякім выпадку і не пашкодзяць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.